Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: міліцыянты не далі адзначыць угодкі Грунвальдзкай бітвы


Сяргей Астраўцоў, Горадня 15 ліпеня ўвечары каля памятнага знаку “Пагоня на Грунвальд” сабраліся больш за трыццаць чалавек, каб ушанаваць памяць пра герояў бітвы. Гэты знак усталяваны на высокім нёманскім беразе побач старажытнай Калоскай царквы.

Не пасьпеў гісторык Эдвард Дмухоўскі загаварыць пра гэтую гістарычную падзею, як міліцыянты папярэдзілі, што лічаць мерапрыемства несанкцыянаваным. Прысутным давялося разысьціся.

Міліцыянты не далі адзначыць угодкі Грунвальдзкай бітвы, Горадня, 15 ліпеня 2007 г.
Маёр Вялічка пасьля прыпыненьня “несанкцыянаванага мерапрыемства”
XS
SM
MD
LG