Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньняшняя госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч


Радыё Свабода У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровымі гасьцямі – беларускія літаратары. Сёньня свае творы прачытае Надзея Артымовіч зь Бельску-Падляскага.

Надзея Артымовіч (нар. у 1946) – паэтка зь Беласточчыны. Нарадзілася і жыве ў Бельску-Падляскім, паводле адукацыі філялягіня, выпускніца Варшаўскага ўнівэрсытэту. Аўтарка сямі паэтычных зборнікаў, сярод якіх "Дзьверы" (з паэтычнымі камэнтарамі Алеся Разанава), "Адплывае спакойнае неба", "Жоўтая музыка" (інфармацыя пра аўтарку – паводле сайту фэстывалю).

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Сёньня – Надзея Артымовіч, заўтра – Пятро Васючэнка

*** Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
XS
SM
MD
LG