Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”


Ганна Соўсь, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровымі гасьцямі – беларускія літаратары. Сёньня свае творы чытаў Ежы Плютовіч з Беластоку.

Соўсь: “Спадар Ежы, якія ў вас уражаньні ад фэстывалю?”

Плютовіч: “Атмасфэра была вельмі зычлівая. Да мяне вельмі добра паставіліся на фэстывалі. Было шмат пытаньняў пра Беларусь. Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да ўсяго, што зьвязана зь Беларусьсю”.

Соўсь: “Вы чыталі свае вершы па-польску. Ці адчувалі вы нейкі моўны бар''ер?"

Плютовіч: “Бар’еру не было. Усё было зразумела”.

Ежы Плютовіч –паэт і эсэіст. Піша па-польску, хоць ягоныя карані – усходнеславянскія. Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Бельску-Падляскім, што на мяжы польска-беларускай або – паводле Сэм''юэла Гантынгтана – на памежжы праваслаўнай цывілізацыі, жыве ў Беластоку. Дэбютаваў у 1975 годзе паэтычным зборнікам "Niegdyś to znaczy nigdy" ("Некалі значыць ніколі"). Далей былі зборнікі "Zasłyszane do końca" ("Пачутае да канца"), "Pusty zegar" ("Пусты гадзіньнік"), "Zapomniana wojna" ("Забытая вайна"), выбранае "Kotlina" ("Катлавіна"), кніга эсэ "Nagle, w świecie" ("Раптоўна, у сьвеце") і іншыя. Ягоныя тэксты перакладзеныя на беларускую, украінскую, сэрбскую і ангельскую мовы (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Заўтра – Надзея Артымовіч, пазаўтра – Пятро Васючэнка

***

Б.Пятровіч: досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі, 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
XS
SM
MD
LG