Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтым летам у беларускае войска прызавуць 13 тысяч навабранцаў


Радыё Свабода Чарговы летні прызыў у беларускае войска пачнецца ў панядзелак. Да канца месяца ва ўзброеныя сілы, унутраныя, памежныя ды іншыя вайсковыя фармаваньні Беларусі будуць прызваныя каля 10 тысяч салдат тэрміновай службы і 3 тысячы рэзэрвістаў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, адной з галоўных асаблівасьцяў цяперашняга набору стане прызыў цэлых падразьдзяленьняў рэзэрвістаў, то бок, ваеннабавязаных цывільных асобаў да 27 гадоў. Гэтак, у Полацку з рэзэрвістаў будзе сфармаваны мэханізаваны батальён.

Напярэдадні, у часе выступу перад выпускнікамі Ваенных акадэміяў Беларусі і Расеі, беларускі галоўнакамандуючы Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што міжнародная абстаноўка вакол Беларусі не становіцца больш спакойнай і ня выключыў вонкавай ваеннай небясьпекі. Ён заявіў, што “сфармаваныя ў краіне вайсковая арганізацыя ды сыстэма нацыянальнай бясьпекі ў цэлым здольныя эфэктыўна супрацьдзейнічаць розным выклікам і пагрозам”.

Беларускае войска складаецца зь пяхотных фармаваньняў, ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны. Яно налічвае 65 тысяч чалавек. Колькасьць кантрактнікаў пры канцы 2006 году склала 23,1% ад вайсковага кантынгенту. Служба ў рэзэрве ўведзеная ў Беларусі ў 2004 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG