Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі друк: затрыманьне так званых “польскіх шпіёнаў” – правакацыя Менску


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія ўлады пакуль ніяк не рэагуюць на паведамленьні аб тым, што ў Беларусі былі затрыманыя грамадзяне Беларусі і Расеі, якіх абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць Польшчы. Тым часам польская прэса піша пра “чарговую правакацыю беларускіх уладаў”.

На просьбу журналістаў пракамэнтаваць паведамленьні аб затрыманьні ў Беларусі шэрагу асобаў паводле абвінавачаньняў у шпіянажы на карысьць Польшчы, міністар у справах спэцслужбаў Зьбігнеў Васэрман заявіў, што “на гэты конт пакуль рана нешта казаць”, а “заява ў гэтай справе будзе зробленая ў адпаведны час”.

Амаль дакладна так сама адказвае і міністэрства замежных справаў.

Між тым, прэса піша пра “чарговы дыпляматычны скандал паміж Менскам і Варшавай”. “Неафіцыйна польскія спэцслужбы не выключаюць, што гэта ўсё вялікая правакацыя беларусаў, бо Менск абвінавачвае палякаў у шпіянажы не ўпершыню”, – адзначае газэта “Dziennik”.

У той час “Rzeczpospolita” піша, што апошняя “шпіёнская справа” – гэта вынік леташняга затрыманьня і выдачы польскаму боку Літвой беларускага агента, які падазраецца ў шпіянажы супраць Польшчы, бо “ў гэтай галіне такія сытуацыі не застаюцца без удару ў адказ”.

КДБ абясшкодзіў сетку агентаў польскай выведкі? 13.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG