Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Субота на “Свабодзе”


Радыё Свабода Навіны, аналіз, гукі падзеяў,галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У суботу на “Свабодзе” – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру пятніцы ад 18.00. 06.30 * “Вострая Брама” – другая з сэрыі перадачаў, прысьвечаных Уладзімеру Караткевічу. 07.00 * Паўтор жывога эфіру пятніцы ад 19.00. 07.30 * “Экспэртыза Свабоды”– Афіцыйныя асобы заяўляюць пра намер палепшыць прававыя ўмовы для разьвіцьця прадпрымальніцтва. Ці можна гэта лічыць зьменай у дзяржаўнай палітыцы? Як патлумачыць супярэчлівае стаўленьне ўладаў да прыватных прадпрымальнікаў? Якія матывы – эканамічныя ці палітычныя – ляжаць у аснове такой палітыкі? Удзельнікі: эканаміст Леанід Злотнікаў і юрыст Сяргей Балыкін. 07.45 * “Падарожжа Свабоды” – в.Завараты Глыбоцкага раёну

ВЕЧАР

18.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 18.30 * Паштовая скрынка-111 – лісты слухачоў на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. 18.45 * “Сымбаль веры” – Яшчэ цалкам нядаўна ў сэнсе рэлігіі ў чалавека амаль не было выбару. Вера была пераважна спадчыннай. Аднак у наш час мы маем дачыненьне з плюралізмам і ў сфэры рэлігіі. Сфармавалася нешта накштал “духоўнага супэрмаркету”, куды чалавек прыходзіць па “духоўную страву” і робіць свой выбар паводле свайго густу, цаны і прыгажосьці ўпакоўкі. Як разабрацца ў гэтым багацьці рэлігійных прапановаў? Якая царква мае рацыю? 19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 19.30 * Дом літаратара – з акадэмікам Радзімам Гарэцкім, крытыкам Алай Сямёнавай, паэткай Марыйка Мартысевіч 20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 20.30 * Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў на “Свабоду” 20.45 * “Сымбаль веры” – ці ўсе цэрквы роўнапраўныя? Як разабрацца ў наяўнасьці самых розных рэлігіяў і канфэсіяў? 21.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 21.30 * Дом літаратара – з акадэмікам Радзімам Гарэцкім, крытыкам Алай Сямёнавай, паэткай Марыйка Мартысевіч 22.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 22.30 * Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў на “Свабоду” 22.45 * “Сымбаль веры” – ці ўсе цэрквы роўнапраўныя? Як разабрацца ў наяўнасьці самых розных рэлігіяў і канфэсіяў? 23.00 * Суботняя калекцыя: Дайджэст тыдня – Выбраныя аўтарскія перадачы папярэдняга тыдня.
XS
SM
MD
LG