Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – пісьменьнік Аляксей Бацюкоў


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе Аляксей Бацюкоў, чые творы на гэтым тыдні гучаць у "Начной чытанцы". У нашым апытаньні людзі скажуць да якога калена яны ведаюць сваіх продкаў і кім яны былі.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра гарадзенскую студэнтку, асуджаную на 4 гады турмы за чвэрць граму марыхуаны, і пачуем меркаваньні спэцыялістаў пра гэты наркотык.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў скончыць аповед пра кампазытара Станіслава Манюшку, а ў "Начной чытанцы" прагучыць проза Аляксея Бацюкова.

Пасьля 23-й гадзіны – перадача "Вострая брама", прысьвечаная Ўладзімеру Караткевічу, у "Экспэртызе "Свабоды” эканаміст Леанід Злотнікаў і юрыст Сяргей Балыкін разважаюць над пытаньнем "Ці гатовыя беларускія ўлады даць больш свабоды бізнэсу?” а таксама ў праграме чарговае падарожжа Ягора Маёрчыка ў Івянец на Валожыншчыне.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG