Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ цікавіцца ўдзельнікамі праграмы імя К.Каліноўскага


Любоў Лунёва Супрацоўнікі КДБ наведваюць удзельнікаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага, якія вучацца за мяжой. Іх цікавіць дзейнасьць студэнтаў за мяжой, удзел у пікетах каля будынкаў беларускай амбасады. Супрацоўнікі КДБ прапануюць студэнтам супрацоўніцтва.

Удзельнікі праграмы Каліноўскага лічаць, што ўлады шукаюць пэрсанажаў для чарговых правакацыйных сюжэтаў на беларускім тэлебачаньні з мэтай дыскрэдытацыі.

Пасьля леташніх падзеяў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску дзясяткі студэнтаў былі выключаныя з навучальных установаў. Праграма Каліноўскага дала ім магчымасьць атрымаць адукацыю ў эўрапейскіх унівэрсытэтах.

• Студэнтаў-каліноўцаў будзе больш, 11.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG