Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мірэй Мюсо: перадусім трэба падзяляць дэмакратычныя каштоўнасьці


Уладзімер Глод, Менск “Каб далучыцца да аб’яднанай Эўропы, перадусім трэба падзяляць дэмакратычныя каштоўнасьці”, — гэтую думку амбасадар Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо выказала сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай нацыянальнаму сьвяту Францускай рэспублікі.

Адказваючы далей на пытаньне, што можа зрабіць Эўразьвяз для таго, каб Беларусь далучылася да агульнай Эўропы, пасол сказала, што гэтую ўмову ніяк не магчыма абысьці.

Яна таксама дадала, што пытаньне пашырэньня ЭЗ цяпер не стаіць на парадку дня.

“Калі меркаваць па тым, што сказалі на рэфэрэндуме Францыя і Нідэрлянды, народы Эўропы патрабуюць перапынку”, — сказала спадарыня Мюсо.

• Амбасадарка Францыі ўручыла дыплёмы гомельскім студэнтам, 15.06.2007
XS
SM
MD
LG