Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь стварае новы касьмічны апарат


Радыё Свабода Старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Міхал Мясьніковіч на ўрачыстай цырымоніі падпісаньня беларуска-расейскага кантракту аб стварэньні беларускага касьмічнага апарата заявіў, што гэта будзе поўнасьцю незалежная сыстэма.

“Параўнальна з апаратам “БелКА” гэта будзе незалежная праца. Ён будзе адпавядаць усім міжнародным нормам аналягічных спадарожнікаў, а ня толькі ў прывязцы да расейскіх, як гэта было ў мінулым касьмічным апараце”, - заявіў Міхаіл Мясьніковіч.

Паводле Мясьніковіча, параўнальна з папярэднім апаратам, які разьбіўся, перадача і прыём усёй інфармацыі будзе адбывацца ў Беларусі, без дапамогі расейскай інфраструктуры.

У Беларусі плянуецца стварыць Цэнтар кіраваньня палётамі. Генэральны дырэктар праблем інфарматыкі Акадэміі навук Беларусі Сяргей Абламейка сказаў, што мяркуецца зрабіць касьмічны апарат падобны на “БелКУ”. Спадарожнік зможа весьці фатаздымкі.

Беларускі касьмічны апарат разам з расейскім спадарожнікам мяркуецца запусьціць у 4-м квартале 2009 году.

• Саюзны спадарожнік “БелКА” разьбіўся, 27.07.2006
XS
SM
MD
LG