Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Фэстываль “Магутны божа” страціў свой дух...”


Радыё Свабода, Магілёў Сёньня ў Магілёве адбылося афіцыйнае адкрыцьцё фэстывалю духоўнай хрысьціянскай музыкі “Магутны божа”. Сёлета ён праходзіць пятнаццаты раз. Адкрыцьцё фэстывалю прыйшлі пабачыць больш за тысячу гледачоў. Сярод ганаровых гасьцей фэстывалю былі амбасадарка Злучаных Штатаў Амэрыкі Карэн Ст’юарт ды расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў.

Музычным фрагмэнтам з твору Мікалая Равенскага і Натальлі Арсеньевай “Магутны Божа” распачалося ўрачыстае адкрыцьцё фэстывалю. Палац культуры аб’яднаньня “Хімвалакна”, дзе адбывалася ўрачыстасьць, быў поўны гледачоў. Пераважна жанчын. Чым жа прыцягальны фэстываль для магілёўцаў? Вось некаторыя меркаваньні:

“Я душой адпачываю на гэтым фэстывалі. На мяне заўжды гэты фэстываль уражвае і калі ў мяне ёсьць такая магчымасьць я заўжды прыходжу на адкрыцьцё і закрыцьцё, а таксама на канцэрт арганнай музыкі”, – кажа маладая жанчына.

“Музыка, сьпевы, мова ангельская, польская, чэская, перадусім беларуская. Гэта найшыкоўнейшае мерапрыемства на толькі ў Беларусі, але і ў ва ўсім сьвеце.”

“Урачыстае адкрыцьцё адбылося без традыцыйнага выкананьня гімну”, – зазначае яшчэ адна маладая жанчына.

“Гімн “Магутны божа” – наш. Гэтым разам, мабыць, ня будзе закрыцьця, то і гімну цалкам сьпетага. Будуць нейкія фрагмэнты толькі. І наўрад ці мы можам прасьпяваць яго хаця б раз на год гэты гімн”, – засмучана падкрэсьлівае жанчына сталага веку.

Расейская мова, расейцы і беларусы

З афіцыйнага боку сёлетні фэстываль мала чым адрозьніваецца ад леташняга. Усе рэклямныя матэрыялы пра фэстываль — па-расейску. На адкрыцьці старшыня магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў у сваёй прамове ніводнага слова не сказаў па-беларуску.

Бальшыня ўдзельнікаў фэстывалю – зь Беларусі і Расеі. У праграме фэстывалю значыцца па адным удзельніку з Польшчы, Украіны, Сэрбіі, Італіі, Нямеччыны. Сёлета арганізатары фэстывалю адмовіліся ад конкурснай праграмы, чым парушылі традыцыю.

Некаторыя магілёўцы кажуць, што фэстываль пакрысе губляе сваю першасную пакліканасьць. У 1993 годзе, калі ўпершыню адбыўся фэстываль, Генадзь Суднік кіраваў абласной студыі тэлебачаньня:

“Пачатак фэстывалю супаў з адраджэнскай хваляй. У яго быў абсалютна іншы характар, ува ўсім гэтым сьвеце адкрытасьці, прыцягненьні туды грамадзкасьці. У паветры фэстывалю было нешта такое, што зь цягам часу яно выветрылася. Добра, што гэта ёсьць і засталося, хаця мы безумоўна адчуваем гэтую розьніцу, на жаль ня ў лепшы бок”

Грамадзкі фонд “Магутны божа” зьліквідавалі гадоў пяць таму. Ад таго часу арганізацыяй фэстывалю займаецца дзяржава. Вось што кажа адна з колішніх стваральніц фонду “Магутны божа”, журналістка Алена Барысава:

“Па пятнаццатым фэстывалі цяжка вызначыць, што ж такое фэстываль “Магутны божа”. Ён страціў менавіта той дух фэстывалю, які так прыцягваў сюды і хоры і моладзь. Цяпер што тут адбываецца. Гэта шэраг канцэртаў і далёка ня ўсе канцэрты нават выдатных выканаўцаў адпавядаюць таму сэнсу, што гэта духоўная музыка. Які ў яго будзе далей лёс, я лічу, што ўсё, перадусім, залежыць ад касьцёлу”.

Сёньня на сьвяточную імшу зьехаліся біскупы з усяе Беларусі. Па сканчэньні імшы яны пастанавілі юрыдычна зарэгістраваць адмысловы зьвяз, які і зоймецца арганізацыяй наступных фэстываляў “Магутны божа”.

Магілёў, 12.07.2007. Фэстываль Магутны Божа. Сьвяточная імша Сьвяточная імша

Магілёў, 12.07.2007. Фэстываль Магутны Божа. Сьвяточная імша Сьвяточная імша

Магілёў, 12.07.2007. Фэстываль Магутны Божа. Ксёндз Раман, пробашч і дэкан Магілёўскі Ксёндз Раман, пробашч і дэкан Магілёўскі

Магілёў, 12.07.2007. Фэстываль Магутны Божа. Адкрыцьцё Адкрыцьцё

Магілёў, 12.07.2007. Фэстываль Магутны Божа. Амбасадар ЗША Карэн Ст''юарт сярод гледачоў Амбасадар ЗША Карэн Ст''юарт сярод гледачоў
XS
SM
MD
LG