Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 2018 году Беларусь будзе мець уласную АЭС


Радыё Свабода Пра гэта заявіў сёньня ў Менску кіраўнік Дэпартамэнту па наглядзе за бясьпекай ў прамысловасьці і атамнай энэргетыцы Міністэрства надзвычайнай сытуацыі Аляксей Шчаглоў.

Паводле Шчаглова, будаўніцтва атамнай электрастанцыі пачнецца ў 2008 годзе. У якасьці падрадчыка разглядаюцца кандыдатуры расейскай кампаніі “Росатом” і адной з францускіх фірмаў.Для будаўніцтва АЭС прапанаваныя дзьве пляцоўкі на Магілёўшчыне – Краснапольская і Кукшынаўская. Яны знаходзяцца за 30 кілямэтрах адна ад адной.
XS
SM
MD
LG