Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”</B>


Аляксей Знаткевіч, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . 12 ліпеня свае вершы і прозу на фэстывалі чытаў Леанід Дранько-Майсюк.

Адказваючы пасьля чытаньня на пытаньне пра аўтабіяграфічнасьць сваіх твораў і пра тое, кім ён марыў быць у дзяцінстве, Леанід Дранько-Майсюк сказаў:

“У мяне ў дзяцінстве мары, кім бы я хацеў быць, не было. Была мара зусім не дзіцячая. Прыкладна зь пяці год я ўжо пачаў думаць пра сваю жонку. Я хацеў ажаніцца, і я імкнуўся да гэтага ў сваіх дзіцячых думках. Прычым вельмі сур''ёзна.

Пасьля зразумеў, што гэта ўсё было невыпадкова – зразумеў, калі пачаў паглыблена вывучаць беларускі фальклёр і клясычную беларускую літаратуру. Я вельмі зьдзівіўся, што амаль у кожнай беларускай песьні пяецца пра тое, што дзяўчына хоча выйсьці замуж, а хлопец хоча ажаніцца. І ў літаратуры нашай, у асноўных клясычных творах беларускіх празаікаў абавязкова галоўны герой мае сям''ю, ён жанаты.

Мы, беларусы – нацыя сямейная ў гэтым сэнсе. І проста неверагодна: побач Расея, і там наадварот – галоўныя героі самых клясычных твораў, якія мы вывучалі ў школе, нежанатыя. Яны ня хочуць жаніцца.

У Пушкіна Яўгеній Анегін ня хоча, у Лермантава Пячорын ня хоча, у Гогаля Чычыкаў таксама, Абломаў таксама адзін. Гогаль увогуле напісаў гімн нежаданьню рускага чалавека жаніцца – камэдыю “Жаніцьба”.

Гэта – галоўная адрознасьць нас, беларусаў, ад расейцаў: мы хочам, а яны – не”.

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся ў 1957 годзе Давыд-Гарадку на Гарыні. Родны кут і каханьне, эрас – галоўныя тэмы ягонае творчасьці. Скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве, да 2002 году працаваў у выдавецтве "Мастацкая літаратура", цяпер – на вольных хлябах. Аўтар 13 паэтычных і празаічных кніг. Любіць спакой, бо спакой спрыяе творчасьці (і ня толькі) (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Сёньня – Барыс Пятровіч

***

Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
XS
SM
MD
LG