Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мошчы эвангеліста Лукі адпраўленыя зь Менску ў Салонікі


Радыё Свабода, Менск Мошчы (галава) апостала і эвангеліста Лукі былі сёньня адпраўленыя самалётам зь Менску ў грэцкі горад Салонікі. Далейшы шлях сьвятыні ляжыць на гару Афон у найбуйнейшы цэнтар праваслаўнага хрысьціянства X – XIV стагодзьдзяў – там традыцыйна спачываюць парэшткі эвангеліста Лукі.

У Менску мошчы былі выстаўленыя ў царкве Эўфрасіньні Полацкай. Паводле прадстаўніка фонду Андрэя Першазванага, які суправаджаў галаву Лукі цягам 34 дзён па гарадох Расеі, Украіны і Беларусі, у беларускай сталіцы да сьвятыні прыйшлі пакланіцца больш за 220 тысяч чалавек. Вернікі выстойвалі ў шматгадзінных чэргах, прыходзілі на паклон нават уначы. Адмыслова ў Менск прыяжджалі пілігрымы зь Літвы, Латвіі, Польшчы.

• У Менску пакланяюцца мошчам сьвятога Лукі , 09.07.2007 • У Менску чарга да мошчаў эвангеліста Лукі, 09.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG