Лінкі ўнівэрсальнага доступу

89 год таму магілёўцы падтрымалі незалежнасьць БНР


Радыё Свабода, Магілёў 12 ліпеня 1918 году на агульнагарадзкім сходзе у будынку акруговага суду магілёўская грамадзкасьць падтрымала незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяпер у гэтым гістарычным будынку месьціцца абласны краязнаўчы музэй.

На сход сабралася амаль 400 чалавек. Пасьля дзьвюхгадзіннай дыскусіі бальшынёй галасоў магілёўцы ўхвалілі незалежнасьць БНР. Сярод буйных гарадоў сучаснай Беларусі Магілёў стаўся адзіным, дзе грамадзкасьць у 1918 годзе ўхваліла ідэю незалежнасьці Беларусі.

Магілёў, 12.07.2007. Будынак, дзе 12 ліпеня 1918 году Магілёўскі нацыянальны камітэт падтрымаў БНР

12 ліпеня 1918 году той гістарычны сход ініцыявала першая беларуская нацыянальная арганізацыя “Магілёўскі нацыянальны камітэт”. На чале гэтай арганізацыі стаяў Міхаіл Кахановіч, які пазьней стаў першым дырэктарам Віленскай Беларускай гімназіі.

Да 1924 году Магілёў заставаўся ў складзе Расеі, дзе ён быў пераўтвораны з губэрнскага цэнтру ў павятовы. У 1924 годзе савецкі урад вярнуў Магілёў Беларусі.

• Як магілёўцы БНР падтрымалі Магілёў, 23.03.2007 • Магілёў: міліцыянты перапынілі мітынг, 25.03.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG