Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь дапаможа Вэнэсуэле павялічыць нафтавую здабычу


Радыё Свабода Такую заяву зрабіла кіраўніцтва вэнэсуэльскай нацыянальнай нафтавай кампаніі “PDVSA” ў часе сустрэчы ў Каракасе зь беларускай дэлегацыяй на чале зь дзяржсакратаром Рады бясьпекі Віктарам Шэйманам.

Як перадае агенцтва “Prensa Latina”, галоўным партнэрам “PDVSA” стане кампанія “Беларусьнафта”. Беларускія нафтаздабытчыкі ўжо працуюць у басэйне ракі Арынока і вызначаюць велічыню мясцовых радовішчаў. Пасьля гэтых пошукавых работ будзе створаная сумесная вэнэсуэльска-беларуская нафтавая кампанія. Частка яе прыбыткаў і даходаў пойдзе на падтрымку прыярытэтных сацыяльных праектаў краіны, паведамляе “Prensa Latina”.

Тым часам з паведамленьня БелТА пра цяперашні візыт беларускай дэлегацыі ў Каракас вынікае, што Вэнэсуэла мае намер унесьці 500 мільёнаў даляраў у стварэньне сумеснага беларуска-вэнэсульскага інвэстыцыйнага фонду. Менавіта гэты фонд будзе фінансаваць усе супольныя беларуска-вэнэсуэльскія праекты.

Паведамляецца, што ў часе перамоваў беларускага боку з высокімі вэнэсуэльскімі ўрадоўцамі былі абмеркаваныя іншыя пытаньні эканамічнага, гандлёвага, навуковага і вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

• Уга Чавэс: “Будзем езьдзіць без папярэджаньняў”, 29.06.2007 • Чавэс возьме на ўзбраеньне індзейскія стрэлы і беларускія радары, 29.06.2007 • Уга Чавэс выказаў салідарнасьць з Аляксандрам Лукашэнкам, 08.09.2006 • "Застаецца толькі бін Ладэна запрасіць, і будзе поўны шэраг", 25.07.2006 • Уга Чавэс прапанаваў А.Лукашэнку стратэгічны альянс, 24.07.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG