Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юрась Алейнік спрабуе вярнуцца ў Акадэмію кіраваньня


Паводле БелаПАН Былы студэнт Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнту Юрась Алейнік, адлічаны з 4-га курсу гэтай ВНУ, падаў касацыйную скаргу ў Менскі гарадзкі суд на пастанову суду Кастрычніцкага раёну Менску.

Алейнік спрабаваў абскардзіць у судзе сваё адлічэньне з навучальнай установы. 5 ліпеня названы суд прызнаў непадведамнай справу аб выключэньні Алейніка з акадэміі, матывуючы гэта тым, што Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнту падсправаздачная прэзыдэнту.

“У скарзе я зьвяртаю ўвагу на тое, што пастанова судзьдзі Кастрычніцкага раёну Соф''і Пракаповіч парушае Канстытуцыю, Грамадзянска-працэсуальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных парушэньнях... Усё, што можна было парушыць, у судзе было парушана”, – сказаў Юрась Алейнік у інтэрвію кампаніі БелаПАН.

Касацыйная скарга Алейніка мае быць разгледжаная на пачатку жніўня.

• Юрась Алейнік: “Веру, што перамога магчымая” , 13.06.2007 • З Акадэміі кіраваньня адлічылі “ідэалягічна нявытрыманага” студэнта, 07.06.2007
XS
SM
MD
LG