Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец узначаліў сталічную філію партыі Шушкевіча


Уладзімер Глод, Менск Кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец аднагалосна абраны кіраўніком менскай гарадзкой філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.

Таемнае галасаваньне адбылося ўвечары 11 ліпеня. Яшчэ некалькі патэнцыйных прэтэндэнтаў на пасаду зьнялі свае кандыдатуры на карысьць Скрабца.

Новы кіраўнік сказаў Радыё Свабода, што пачне сваю дзейнасьць сустрэчамі ў раённых суполках сталіцы. Сяргей Скрабец лічыць, што галоўнай задачай партыі цяпер зьяўляецца падрыхтоўка да выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія, згодна зь дзейным заканадаўствам, маюць адбыцца ў 2008-м годзе.

Цікава, што яшчэ адзін былы кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Валер Фралоў таксама ачольвае менскую гарадзкую сацыял-дэмакратычную філію, але ў партыі Аляксандра Казуліна.

• В.Казуліна і С.Скрабец просяць Эўразьвяз часьцей згадваць пра палітвязьняў, 10.07.2007 • Браты Скрабцы хочуць ладзіць рок-фэстывалі й пікеты ў падтрымку Казуліна , 02.07.2007
XS
SM
MD
LG