Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спынена крымінальная справа адносна актывістаў Саюзу палякаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Спынена крымінальная справа супраць чатырох актывістаў Саюзу палякаў, што не прызнаецца ўладамі. Гэта — Веслаў Кеўляк, Юзаф Пажэцкі, Анджэй Пісальнік і Андрэй Пачобут. Яны спачатку былі прызнаныя падазраванымі ў справе аб запалохваньні Віктара Богдана — дырэктара Дому польскага ў Шчучыне.

Галоўны рэдактар часопісу “Magazyn Polski na uchodźstwie” Андрэй Пачобут паведаміў, што днямі была прызначаная дата яго допыту, але нечакана сьледчы, капітан Дзьмітры Лабоцкі, афіцыйна заявіў, што справа спыненая праз адсутнасьць складу злачынства.

Крымінальная справа была распачата ў жніўні 2005 году, калі ўлады падзялілі Саюз палякаў на два лягеры, абвясьціўшы нелегітымным дэмакратычна абранае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс. Частка ўдзельнікаў СПБ стала на бок уладаў, у тым ліку Віктар Богдан. Дзеяньне крымінальнай справы некалькі разоў падаўжалі, чатыром актывістам быў забаронены выезд за мяжу.
• Адноўлена крымінальная справа супраць актывістаў Саюзу палякаў, 04.07.2007 • КДБ вярнуў аўтамабіль актывісту Саюзу палякаў, 19.04.2007 • Рада Саюзу палякаў: наркотык у машыне А.Борыс — палітычная правакацыя, 04.11.2006 • "У сьвеце ня ведаюць яшчэ аднаго такога выпадку моцнага перасьледу польскай меншасьці", 31.10.2006
XS
SM
MD
LG