Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэты народ будзе памагаць кожнаму, хто змагаецца з бальшавізмам”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты ў розныя гады 12 ліпеня.

“Звязда” ў 1937 годзе да 17-й гадавіны вызваленьня Беларусі ад белапалякаў зьмяшчае запісы фальклёрнай камісіі АН БССР.

Разаб’ем врага мы сілай Лепш, чым у дваццаты год, Калі суне сваё рыла Ў наш совецкі агарод. (Аршанскі раён)

На гары ляжаць высока Два вялікіх камяні. Калі хочаш, пан, ідзі к нам, Год дваццаты ўспамяні. (Полацкі раён)

Генерал таўсты з вусамі, Разам з ім пузаты пан. Сядзяць двое і трасуцца, Так баяцца партызан. (Полацкі раён)”.

На старонках “ЛіМу” ў 1947 годзе М.Керзін піша пра новыя працы Заіра Азгура: “Скарына — асветнік беларускага народа, першы кнігадрукар, Азгурам быў задуманы і выкананы яшчэ ў 1928 годзе. У сваіх асноўных рысах вобраз яго захаваўся і ў апошнім бюсце. Галоўная яго думка — гэта паказаць чалавека, які стаіць паводле свайго культурнага развіцця шмат вышэй сваёй эпохі, чалавека, цудоўная душа якога сумуе па роднаму беларускаму народу. Мастак дасягае выяўлення гэтага праз крыху накіраваны ўгару позірк”.

Алесь Крыга піша на гэтым тыдні 1957 году ў “Бацькаўшчыне”: “Апошняя вайна дастаткова пераканала бальшавікоў, што беларускі народ зьяўляецца для іх настолькі ненадзейным, што навет ня могуць разьлічваць на ягоную пасыўную нэўтральнасьць. Яны ведаюць, што гэты народ будзе памагаць даслоўна кожнаму, хто змагаецца з бальшавізмам. Таму як найбольшае вынішчэньне нацыянальнае патэнцыі гэтага народу ўключна ізь зьмяншэньнем ягонае колькасьці ляжыць у інтарэсах Масквы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG