Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі фэст “Дах 5” у Бэрліне


Ганна Соўсь, Прага Ад 11 да 22 ліпеня ў бэрлінскім мастацкім цэнтры “Tacheles” адбудзецца фэстываль незалежнага беларускага мастацтва «Дах 5». У яго рамках пройдзе пэрсанальная выстава Аляксандра Родзіна, музычныя выступы беларускіх электронных праектаў – Nadin Katrin, Planet N, Kein, I Me Mine vs. Shkvarka ды іншых. У рамках фэстывалю адбудуцца пэрформансы і літаратурныя чытаньні.

За некалькі хвілінаў да пачатку фэстывалю мы зьвязаліся з адным з арганізатараў фэсту зь беларускага боку Уладзіславам Бубном.

Бубен: Першы раз мы прэзэнтуем беларускія электронныя гурты. Гэта будзе ня толькі выстава, гэта будуць выступы авангардных гуртоў, якія робяць музыку ў розных стылях і ў розных напрамках сучаснай электроннай музыкі. Таксама будуць сябры зь Нямеччыны – сем ці восем гуртоў, прычым ня толькі з Бэрліну, але і зь іншых месцаў. Разам мы будзем рабіць творчыя "калябарацыі", а можа і нейкія запісы. Арганізатарам зьяўляецца Алесь Родзін, які ладзіць выставу. Таксама дапамагае артхаўз “Tacheles”, які даў памяшканьне. Працягвацца акцыя будзе два тыдні і за гэты час будзе шмат выступаў. Прыехалі і вядомыя нямецкія прадусары.

У рамках фэстывалю пройдуць пэрформансы групы экзыстэнцыяльнай кляўнады «Тэатар псыхічнае неўраўнаважанасьці», Мітрыча і Яўгеня Лосіка, а таксама літаратурныя выступы Зьмітра Вішнёва ды Ільлі Сіна. Гаворыць Ільля Сін:

Сін: Мы ставім сабе за мэту выклікаць рэзананс замежнікаў адносна беларускай сытуацыі і адносна Беларусі наогул. Каб замежнікі адчулі, што ў Беларусі адбываецца нешта іншае, апрача таго, што ім ужо вядома. І каб тыя асацыяцыі, што ў іх адносна Беларусі ёсьць, былі зьмененыя, каб Беларусь асацыявалася ня толькі з адной палітычнай пэрсонай, але і зь беларускімі радыкальным мастацтвам і цікавымі эстэтычнымі ідэямі. Вось, уласна, для гэтага мы і робім гэтую акцыю
XS
SM
MD
LG