Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа – 11 ліпеня


Дзьмітры Падбярэскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада, якога вінавацяць ва злоўжываньні службовым становішчам і ў падштурхваньні да дачы хабару.

Туф Саллоф задаецца пытаньнем: “І каму ж ты дарогу перабег, "першы намесьнік начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня — начальнік упраўленьня па каардынацыі ідэалягічнай работы адміністрацыі?»

skid камэнтуе: “Працаваў у адміністрацыі прэзыдэнта крыштальнай чэстнасьці чалавек. Нечакана знайшоў у сябе ў шуфлядзе стала 35 штук, узяў і пайшоў здаваць у бюро знаходак. Па дарозе павязалі. Беспрадзел”.

Празiдэнт БСCР узрушаны: “Пытаньне ня ў тым, браў ці не (тое, што браў, гэта і так ясна, усе бяруць), пытаньне ў іншым: чым не дагадзіў "старэйшым" ці калегам, што яго вырашылі "прыбраць", за што яго здалі?»

газэты «Комсомольская правда в Беларуси» апавядае пра тое, што менскія школьнікі — Аляксей Кульбіцкі і Мікалай Дзятлаў — два гады таму задумалі і пазьней стварылі электронную энцыкляпэдыю Беларусі «Спадчына». Настаўніца абазвалі іх тады «нацыяналістамі», аднак хлопцы занялі першае месца на гарадзкой алімпіядзе па гісторыі і трэцяе месца на рэспубліканскай па інфарматыцы. Першае месца там заняла дзяўчына з праграмай пра «Лінію Сталіна». Дэма-вэрсію праграмы “Спадчына” можна пабачыць у Сеціве пад адрасам

509 чалавек паўдзельнічала ў апытаньні на сайце на тэму, якія падзеі на «Славянскім базары» найбольш цікавыя. Вынікі галасаваньня такія: конкурс маладых выканаўцаў — 8,1% з ліку тых, хто галасаваў, сольныя канцэрты зорак — 3,9%, дзіцячы музычны конкурс — 1,2%, закулісныя падзеі — 3,9%. Тых жа, каму «базары» наогул нецікавыя, аказалася 75,6%.

І яшчэ пра «Славянскі базар». выказаў здагадку, што арганізатары конкурсу маладых выканаўцаў не трымаюцца палажэньня аб конкурсе. На гэта намякнуў сябра журы ад Украіны Вячаслаў Ваяводзін, сказаўшы, што адзін з канкурсантаў перакрочыў мяжу 30 гадоў. Гэтая заўвага датычыцца ў першую чаргу ляўрэата першай прэміі беларуса Георгія Калдуна, які нарадзіўся ў сьнежні 1976 году ў той час, як да конкурсу дапускаліся выканаўцы, якія нарадзіліся не раней за 1 ліпеня 1977 году.

У суполцы Жывога журналу нехта partbilet напісаў: “Тэлеканал «РТР» выразаў выступленьне Сярдзючкі з трансьляцыі «Славянского базара». У зьвязку з тым, што з той жа трансьляцыі было выразана выступленьне Шарыфавіч, сьмела можна было падумаць, што Расея проста выразала тых, хто абыйшоў яе на «Евровидении». Але, как не было б сорамна прызнацца ў дробязнасьці і помсьлівасьці, галоўнай прычынай гэтага была прызначана «прапаганда гомасэксуалізму».

Для аматараў музыкі пакінуў такую інфармацыю пра сёлетні фэст «Басовішча»: «Жывая трансьляцыя з фэсту 20 ліпеня. Увесь канцэрт на 105.5 FM у Беластоку. Жывы рэпартаж з “Басовішча” на bas.racyja.com Праграма "Радыё БАС": кожны працоўны дзень а 18-45 на 105.5 FM у Беластоку і праз Інтэрнэт. Інтэрвію з удзельнікамі конкурсу "Басовішча 2007", а таксама ўсе цікавосткі фэстывалю».

Блогер выклаў “Дванаццаць полавых запаветаў рэвалюцыйнага пралетарыяту” выданьня Камуністычнага ўнівэрсытэту імя Сьвярдлова, 1924 год. Вось некаторыя зь іх: “3. Палавая сувязь — адно як канчатковае завяршэньне глыбокай ўсебаковай сымпатыі і прывязанасьці да аб’екту палавай любові. 5. Палавы акт не павінен часта паўтарацца. 6. Ня трэба мяняць палавы аб’ект. Паменш палавой разнастайнасьці. 9. Палавы падбор павінен будавацца па лініі клясавай рэвалюцыйна-пралетарскай мэтазгоднасьці. У любоўныя адносіны ня мусяць уносіцца элемэнты флірту, заляцаньня, какецтва і іншыя мэтады спэцыяльна-палавой заваёвы”.

Цікава, што б напісалі ў 1924 годзе пра Інтэрнэт з пункту гледжаньня рэвалюцыйнай мэтазгоднасьці...

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
XS
SM
MD
LG