Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец працягвае ўсебеларускую паездку на Гомельшчыне


Радыё Свабода Палітык і сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец наведвае Гомельшчыну. Ён правёў ужо шэраг сустрэчаў з аднадумцамі абласнога цэнтру, Мазыра й Калінкавічаў.

На сустрэчах палітык прэзэнтуе таксама свае кнігі “Брату”, “Нацыянальная ідэя”, знаёміць з урыўкамі будучага выданьня “Лісты зь лесу”.

“Я хачу аб’ехаць усе трыста гарадоў і мястэчак Беларусі, адкуль мне пісалі людзі “на хімію” ў Малое Сітна. Хачу падзякаваць усім за падтрымку і пагаварыць зь імі пра цяперашні і будучы лёс краіны. Мазыр стаўся 18-м горадам на маім шляху”, – сказаў Павал Севярынец.

У наступныя тры дні спадар Севярынец плянуе наведаць Рэчыцу Сьветлагорск і Жлобін.

• Павал Севярынец прэзэнтаваў сваю кнігу “Брату”, 5.07.2007 • Былы палітвязень Павал Севярынец наведаў Магілёў , 15.06.2007 • Мікола Статкевіч і Павал Севярынец — за эўрапейскую стратэгію, 23.05.2007
XS
SM
MD
LG