Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Суд над Канстанцінам Лукашовым працягнецца 25 ліпеня</B>


Любоў Лунёва, Менск Сёньня адбылося трэцяе паседжаньне ў паўторным разглядзе справы грамадзкага актывіста Канстанціна Лукашова. Усе чакалі, што пасьля таго, як Канстанцін выступіць з апошнім словам, прагучыць прысуд.

Але нечакана для ўсіх дзяржаўны абвінаваўца заявіў хадайніцтва, каб на суд выклікалі намесьніка кіраўніка міліцыі Цэнтральнага раёну. Менавіта ён кіраваў затрыманьнем Вячаслава Сіўчыка па тэлефоне летась 29 сакавіка.

Нагадаем, у той дзень Канстанцін Лукашоў кіраваў аўтамабілем, на якім вез з 3-га клінічнага шпіталю свайго брата, палітыка Вячаслава Сіўчыка. За машынай пабеглі двое ў цывільным. Паводле шматлікіх сьведкаў, адзін зь іх пасьлізнуўся і паваліўся ў сьнег.

Пазьней міліцыянт Анатоль Сушчэня падаў заяву ў пракуратуру аб тым, што Лукашоў нібыта зьбіў яго аўтамабілем.

19 сьнежня Канстанціна Лукашова арыштавалі й да суду трымалі ў сьледчым ізалятары. Суд Ленінскага раёну Менску пакараў яго зьняволеньнем на два гады з адтэрміноўкай пакараньня на два гады. Каля мільёну рублёў маральнай кампэнсацыі Канстанцін меў заплаціць міліцыянту.

Гарадзкі суд адмяніў прысуд, і 9 ліпеня пачаўся новы разгляд справы. Абвінаваўца папрасіў пакараць Канстанціна гэтак жа, як і раней — два гады з адтэрміноўкай.

Наступнае паседжаньне адбудзецца 25 ліпеня.

• Пракурор папрасіў пакараць Канстанціна Лукашова зьняволеньнем на 2 гады з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня, 10.07.2007 • Канстанцін Лукашоў на волі, 20.02.2007 • Арыштаваны брат Вячаслава Сіўчыка Канстанцін, 19.12.2006
XS
SM
MD
LG