Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фэстывалі “Магутны Божа”, магчыма, прагучыць і беларуская мова


Радыё Свабода, Магілёў У Магілёве пачаўся міжнародны фэстываль хрысьціянскай духоўнай музыкі “Магутны Божа”, які сёлета праходзіць пятнаццаты раз. Заўтра адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё фэстывалю. Цягам дзесяці дзён пройдуць канцэрты духавых ды сымфанічных аркестраў.

Сёлета, як і летась, усе рэклямныя матэрыялы пра фэстываль — па-расейску. У аддзеле культуры гарвыканкаму, аднак, ня бачаць у гэтым праблемы.

“Тут падкладкі нейкай зусім няма. Гэта ня тое, што мы ня любім беларускую мову альбо сваю Беларусь. Дзьве ўзаконеныя мовы. Ня трэба глядзець, на якой мове гаворым альбо друкуем. Павінна быць ідэя фэстывалю захаваная – гэта самае галоўнае”, – зазначыла ў тэлефоннай гутарцы супрацоўніца аддзелу культуры.

У аддзеле культуры запэўнілі, што на афіцыйным адкрыцьці фэстывалю беларуская мова будзе гучаць.

Нязьменным удзельнікам усіх фэстываляў застаецца прафэсар Віктар Роўда. Чатырнаццаць гадоў ён старшыняваў у журы, цяпер ён – ганаровы госьць. “Магутны Божа” для яго – важная падзея ў культурным жыцьці.

Сёньня Віктар Роўда будзе дырыгентам на канцэрце заслужанага калектыву акадэмічнага хору і сымфанічнага аркестру Белтэлерадыёкампаніі. Сёньня ж выступіць і хор маскоўскай кансэрваторыі імя Чайкоўскага.

У фэстывалі возьмуць удзел музычныя калектывы зь Беларусі, Польшчы, Украіны, Сэрбіі, Італіі, Нямеччыны, Расеі ды Латвіі. Бальшыня ўдзельнікаў зь Беларусі і Расеі.

Цягам дзесяці дзён пройдуць канцэрты духавых і сымфанічных аркестраў. У межах праграмы пройдзе міжнародная канфэрэнцыя “Культура скрозь прызму духоўнасьці”. Гэтым разам арганізатары адмовіліся ад традыцыйнага конкурсу выканаўцаў.

Згодна з распаўсюджанай сёньня на прэсавай канфэрэнцыі інфармацыяй, фэстываль наведаюць амбасадары Латвіі, Польшчы, Расеі, Нямеччыны, Францыі, Злучаных Штатаў Амэрыкі, а таксама Кітаю.

Магілёў, 11.07.2007. Фэстываль Магутны Божа

Магілёў, 11.07.2007. Фэстываль Магутны Божа

Магілёў, 11.07.2007. Фэстываль Магутны Божа

Магілёў, 11.07.2007. Фэстываль Магутны Божа

• Фэстываль “Магутны Божа” пазбавілі беларускай мовы “празь недагляд”, 28.06.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG