Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Дж. Буш пра Беларусь на Тыдні паняволеных народаў</B>


Радыё Свабода Гэтым часам у Злучаных Штатах адзначаецца Тыдзень паняволеных народаў. Сёньня прэзыдэнт Буш выступіў з адмысловай заявай, у якой адзначыў, што “ўлады Беларусі, Бірмы, Кубы, Паўночнай Карэі, Сырыі, Ірану, Судану і Зімбабвэ па-ранейшаму ўціскаюць сваіх грамадзянаў".

Прэзыдэнт ЗША паведаміў, што яго адміністрацыя стварыла Фонд абаронцаў правоў чалавека, які будзе даваць фінансавую дапамогу для "юрыдычнай абароны і мэдычнай дапамогі дэмакратам-дысыдэнтам, якія былі арыштаваныя або зьбітыя рэпрэсіўнымі ўрадамі". Апрача таго, амэрыканскі прэзыдэнт заявіў, што Злучаныя Штаты падвоілі фінансаваньне дэмакратычных праектаў па ўсім сьвеце.

"Пашырэньне свабоды зьяўляецца маральным абавязкам. Злучаныя Штаты плячо ў плячо супрацоўнічаюць з новымі дэмакратыямі ў Лібэрыі, Маўрытаніі, Украіне, Грузіі і Кыргыстане, - падкрэсьліў Джордж Буш. - Амэрыканцы вераць, што полымя свабоды гарыць у сэрцы кожнага чалавека і што гэтае полымя ня можа быць патушанае ўрадамі, тэрарыстамі або тыранамі".
XS
SM
MD
LG