Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адзначаць гадавіну Грунвальдзкай бітвы


Сяргей Астраўцоў, Горадня Рух “За Свабоду” ў Горадні разам з гарадзкой арганізацыяй Партыі БНФ маюць адзначыць угодкі Грунвальдзкай бітвы.

13 ліпеня заплянаваная дыскусійная вечарына, прысьвечаная мітам і рэаліям гэтай падзеі. Запрашаюцца, у прыватнасьці, гарадзенцы — доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч і дасьледчык Грунвальду Руслан Гагуа, а таксама гісторык Генадзь Сагановіч зь Менску.

14 ліпеня моладзь зьбіраецца прыбраць тэрыторыю побач з мэмарыяльным знакам “Пагоня на Грунвальд”, што ўсталяваны каля Калоскай царквы. На наступны дзень дэмакратычную грамадзкасьць запрашаюць ушанаваць на гэтым месцы памяць ваяроў, што ўдзельнічалі ў Грунвальдзкай бітве 15 ліпеня 1410 году.
XS
SM
MD
LG