Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраслава Грышчэню прызналі псыхічна здаровым


Любоў Лунёва, Менск Актывіст незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" у Баранавічах Яраслаў Грышчэня прайшоў сёньня псыхіятрычную экспэртызу. Экспэртызу прызначыў сьледчы Баранавіцкай пракуратуры, які вядзе справу супраць актывістаў "МФ".

Яраслаў Грышчэня з Баранавічаў – адзін зь пяці рэгіянальных актывістаў "Маладога фронту", супраць якіх КДБ распачало крымінальную справу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Паводле гэтага абвінавачаньня, паўтары гады зьняволеньня адбывае лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч. Яшчэ пяцёх сябраў арганізацыі ў траўні пакаралі штрафамі.

• Каб сяброў не цягалі ў КДБ, 11.06.2007 • Баранавічы: над гарадзкой управай – бел-чырвона-белы сьцяг, 14.05.2007 • У Баранавічах затрыманы маладафронтавец Яраслаў Грышчэня, 14.05.2007 • Двое маладафронтаўцаў сталі падазраванымі ў крымінальнай справе, 11.05.2007 • Супраць актывіста Грышчэні з Баранавічаў завялі крымінальную справу, 10.05.2007
XS
SM
MD
LG