Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Лепш прыслухайцеся да таго, пра што гаворыць "Свабода"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 11 ліпеня, сераду. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Аляксандр Яцкевіч: "Я б з задавальненьнем папрацаваў ці ў Польшчы, ці ў Чэхіі, ці ў той жа самай Расеі, але ўся цяжкасьць у тым, што мне трэба цэлы мех лекаў везьці з сабой. Я, канечне, ні мулярам, ні тынкоўшчыкам, працаваць не магу але граў бы на гармоніку ды вершы чытаў сьмешныя".

Спадар: "Скажыце, "Свабода", калі нам падвысяць пэнсіі і заробкі малазабясьпечаным? А то атрымліваецца, што пэнсіі чыноўнікам і чырвонапагоньнікам падвысіў, якія наш тупы народ прыгнятаюць. Цэны падымаюцца, а пэнсіі і заробкі на месцы. Толькі чыноўнікам падвышае. А гэтаму гаротнаму народу, які павінен сілкавацца нармальна, не. Пры камуністах прыгняталі і цяпер. Тады быў сацыялізм, які разьвіваўся, а цяпер капіталізм разьвіваецца. А то тыя, як сьвіньні, балююць, а народ гаротны пакутуе”.

Галіна, Магілёў: “Некаторым радыёслухачам не падабаецца наша пастаянства. Так, я ўвесь час слухаю Радыё Свабода. Тым, хто слухае гэта рады, дазваляюць званіць, выказваць сваё меркаваньне пра тое, што бачым, чуем, пра што думаем. Ня бачу нічога дрэннага ў гэтым. Тыя, хто спрабуе прынізіць і абразіць пастаянных слухачоў “Свабоды”. Хачу сказаць Вам: марна рупіцеся. Вашы зьедлівыя словы хутчэй за ўсё як бумэранг вяртаюцца да Вас і калечаць Вашу ж душу. Лепш прыслухайцеся да таго, пра што гаворыць Радыё Свабода і ўважайце на яе сур’ёзныя паведамленьні”.
XS
SM
MD
LG