Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага: “Сыстэма адбірала “сваіх” нейкім фізіялягічным чынам”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 11 ліпеня ў розныя гады мінулага.

“Віцебскі пролетарый” у 1937 годзе друкуе палажэньне аб выбарах у Вярхоўны Савет СССР: “Арт. 111. Усякі, хто шляхам гвалту, ашуканства, пагроз ці подкупу будзе перашкаджаць грамадзяніну СССР у ажыццяўленні яго права выбіраць і быць выбраным у Вярхоўны Савет СССР, — караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін да двух гадоў. Арт. 112. Службовая асоба Совета ці член выбарчай камісіі, зрабіўшыя падробку выбарчых дакументаў ці заведама няправільны падлік галасоў, — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да трох год”.

“Колхозная правда”, год 1957. Газэта паведамляе: “Пастановай ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР... уведзенае высокае ганаровае званьне “Найлепшая даярка рэспублікі”. Гэтае ганаровае званьне будзе прысвойвацца пастановай Савету Міністраў БССР даяркам, якія надаілі ў 1957 годзе ў калгасах ня менш за 3000 і ў саўгасах — 4000 кіляграмаў малака ў сярэднім ад кожнай каровы замацаванай групы ці павялічылі сярэдні надой на карову ня менш чым на 700 кіляграмаў у параўнаньні з 1956 годам”.

“Имя” на гэтым тыдні 1997 году дае слова мастаку Барысу Забораву: “Я сустракаўся перад ад’ездам з Іванам Антановічам. Ён тады быў сакратаром Менскага гаркаму. Антановіч пераконваў мяне, што калі я застануся, дык мне дадуць магчымасьць спакойна працаваць. Больш за тое: ён прапаноўваў мне публічна зьвярнуцца да габрэяў Беларусі з заклікам не зьяжджаць. Аднак я надта ж пагарджаў імі ўсімі. Я ўсё адно быў для іх чужы — сыстэма адбірала “сваіх” нейкім фізіялягічным чынам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG