Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гран-пры на "Славянскім базары ў Віцебску" атрымала ўкраінская сьпявачка


Радыё Свабода, Віцебск У конкурсе маладых выканаўцаў Славянскага базару ў Віцебску перамагла 17-гадовая Натальля Красьнянская.

Апошні раз перамога даставалася ўкраінскім выканаўцам 11 гадоў таму, калі журы міжнароднага фэстывалю прызнала лепшай знакамітую сёньня сьпявачку Руслану. Што да беларускіх сьпевакоў, то Георгію Калдуну давялося падзяліць першае месца са славенскай сьпявачкай Нушкай. Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі, Ганна Благава, не дамогшыся месца сярод пераможцаў, атрымала адмысловы прыз ад кампаніі "Белавія" – сэртыфікат на пералёты самалётамі кампаніі на суму 4 тысячы даляраў. Адмысловая прэмія імя Уладзімера Мулявіна дасталася расейскаму сьпеваку Радзівону Роўсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG