Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор папрасіў пакараць Канстанціна Лукашова зьняволеньнем на 2 гады з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня


Любоў Лунёва, Менск У судзе Ленінскага раёну Менску адбыліся спрэчкі ў крымінальнай справе Канстанціна Лукашова. Яго вінавацяць у супраціве і нападзе на міліцыянта летась 29 сакавіка.

Тады Канстанцін вывозіў на аўтамабілі свайго брата Вячаслава Сіўчыка з трэцяга клінічнага шпіталя. Паводле міліцыянта Анатоля Сушчэні, які ў той дзень быў у цывільным і спрабаваў затрымаць Сіўчыка, Канстанцін нібыта зьбіў яго на сваім аўтамабілі.

Летась 19 сьнежня яго арыштавалі і да суду трымалі ў сьледчым ізалятары. Канстанціна Лукашова пакаралі штрафам на карысьць міліцыянта і зьняволеньнем на два гады з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня. Прысуд быў абскарджаны, і цяпер ідзе новы разгляд справы.

Заўтра, 11 ліпеня, будзе выступ Канстанціна Лукашова. Пасьля гэтага судзьдзя паведаміць, калі будзе агучаны прысуд
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG