Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Улады канчаткова адмовіліся рэгістраваць “Малады Фронт”</B>


Любоў Лунёва, Менск Сёньня Міністэрства юстыцыі канчаткова адмовілася зарэгістраваць “Малады фронт”. Нагадаем, што за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі было пакарана шэсьць актывістаў арганізацыі. Яшчэ некалькі крымінальных спраў бліжэйшым часам накіруюць у рэгіянальныя суды.

Барыс Гарэцкі падчас прэсавай канфэрэнцыі распавёў, што апроч крымінальнай справы супраць салігорскага актывіста “Маладога фронту” Івана Шылы, рэгіянальныя пракуратуры падрыхтавалі яшчэ некалькі крымінальных спраў супраць маладафронтаўцаў за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. У Баранавічах выклікалі на допыт Яраслава Грышчэню. Сьледчы паказаў яму матэрыялы справы і даў хлопцу накіраваньне на псыхіятрычную экспэртызу. Яраслаў заявіў “Свабодзе”:

“Я не адмаўляюся ад таго, што дзейнічаю разам з “Маладым фронтам”, ад таго, што я сябра “Маладога фронту”. Лічу, што мая дзейнасьць у арганізацыі не супярэчыць закону. Крымінальныя справы ёсьць спробай запалохаць моладзь, каб яна не змагалася супраць гэтага рэжыму, супраць гэтай лухты”.

У Нясьвіжы, Жодзіне і Салігорску на допыты выклікаюць маладафронтаўцаў і патрабуюць даць паказаньні супраць Насты Азаркі, Паўла Красоўскага і Дзяніса Карнова. Лідэру “Маладога фронту” Зьмітру Дашкевічу, які адбывае пакараньне ў шклоўскай турме, пагражае новая крымінальная справа за адмову даваць паказаньні супраць сваіх сяброў.

Маладафронтаўцы зьвярнулі ўвагу на тое, што ў крымінальных справах у якасьці доказаў утрымліваюцца раздрукоўкі з інтэрнэт-сайтаў, а таксама касэты з запісам тэлефонных размоваў. Кампутары, якія забралі падчас ператрусу, знаходзяцца ў пракуратуры.

“4 лютага была арыштаваная ўся Цэнтральная рада “Маладога фронту”, і ад таго часу мы маем наступствы. Не спыняецца перасьлед, не спыняюцца ператрусы. Забралі кампутары ў Івана і Ярэка. Яны зьяўляюцца навучэнцамі, і кампутары ім патрэбныя для вучобы”, – паведаміў Барыс Гарэцкі.

 Менск, 10.07.2007. Прэсавая канфэрэнцыя актывістаў Актывісты "Маладога фронту" на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску"

Маладафронтаўцы таксама паведамілі, што яны атрымалі адмову з упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму, куды яны зьвярнуліся пасьля таго, як выправілі ўсе заўвагі чыноўнікаў для рэгістрацыі “Маладога фронту”. Яны лічаць, што ўлады наўмысна не рэгіструюць арганізацыю, якая налічвае больш за 1 200 чалавек, каб мець рычагі ціску на моладзевых актывістаў.

Актывісты “Маладога фронту” на знак падтрымкі актывістаў арганізацыі пачынаюць шэраг акцый: 27 ліпеня ў Салігорску будуць ладзіць конкурс палітычных графіці на асфальце.

Напрыканцы ліпеня адбудзецца футбольны турнір на прыз “Маладога фронту”. Штотыдня маладафронтаўцы будуць вывешваць у розных гарадах бел-чырвона-белыя сьцягі, распаўсюджваць газэты і ўлёткі.

Пра пляны адзначэньня 10-гадовага юбілею “Младога фронту” распавядае Зьміцер Хведарук:

“Гэтае 10-цігоддзе мы сустракаем у партызанскіх умовах. Лідэры арганізацыі Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч сядзяць у турмах. Працягваецца перасьлед. Нядаўна быў суд над пяцьцю маладафронтаўцамі. Цяпер суду чакаюць Іван Шыла і Яраслаў Грышчэня. Вось такі “добры” падарунак падрыхтаваў рэжым “Маладому фронту”. Мы рыхтуем плян мерапрыемстваў і абяцаю, што дзесяцігодзьдзе “Маладога фронту” будзе добрым пачаткам для беларускай восені, якая завершыцца Эўрапейскім маршам у цэнтры беларускай сталіцы”.

20 ліпеня Зьмітру Дашкевічу споўніцца 26 гадоў. Каб адзначыць гэтую дату, моладзевыя актывісты ладзяць аўтапрабег.

19 ліпеня ад станцыі “Дружная” у Менску стартуе картэж аўтамабіляў у Баранавічы. Адтуль – у Нясьвіж, Жодзіна, Магілёў. Завершыцца акцыя 20 ліпеня ў Шклове. Каля турмы, дзе Дашкевіч адбывае пакараньне, удзельнікі прабегу павіншуюць яго з днём народзінаў аўтасыгналамі.

&#149 Крымінальную справу на Івана Шылу перадаюць у суд, 6.07.2007 &#149 У бацькі моладзевага актывіста Івана Шылы забралі кампутар, 5.07.2007 &#149 У Івана Шылы праводзяць ператрус, 11.05.2007 &#149 У Салігорскім КДБ дапытваюць маладафронтаўцаў, 2.05.2007 &#149 Каб сяброў не цягалі ў КДБ, 11.06.2007 &#149 Маладафронтаўцаў працягваюць выклікаць у пракуратуру , 20.04.2007 &#149 Міліцыя шукала значкі і налепкі, 10.01.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG