Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: Пэнсіянэрам не спадабаліся расейскія журналісты, якія здымалі флэш-моб


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні адбыўся флэш-моб, накіраваны супраць рэканструкцыі гістарычнай забудовы, якую ўлады вядуць, ня раючыся з грамадзкасьцю.

Чацьвера маладзёнаў трымалі аркушы паперы са словамі “Вярніце нашу гісторыю”. Двое капалі пясок дзіцячымі шуфлікамі, яны мелі прымацаваныя да галавы партрэты старшыні гарвыканкаму Аляксандра Антоненкі і кіраўніка аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанкі. Пэнсыянэры накінуліся на здымачную групу 1-га каналу Расейскага тэлебачаньня, якая фільмавала акцыю.

Спадарыня: “Што вы робіце?”

Журналіст здымачнай групы тэлебачаньня: “Вы перашкаджаеце нам працаваць”.

Спадарыня: “Хто вы такія наогул? А я жыхарка Горадні, нам такіх гасьцей ня трэба тут”.

(Гэта рэакцыя адной кабеціны з валізкамі зь ежай. Яна так зьвяртаецца да групы тэлебачаньня, якая здымае флэш-моб”.)

Спадар — да ўдзельнікаў флэш-мобу: “Трэба гнаць гэтае чмо!”

Старэйшыя людзі вельмі агрэсіўна настроеныя.

Спадарыня: “Канешне настроены агрэсіўна: вы ўсе — падонкі і сволачы! І адкуль вы ўзяліся такія?”

Спадар: “Гэтае чмо хіба бачыла горад?!”

Другі спадар — таксама да ўдзельнікаў флэш-мобу: “Ты хаця б цьвік забіў у сьценку? Ідыёт!”

Спадарыня — да журналістаў: “А потым будзеце прадаваць гэную самую сваю пісаніну, то есьць здымкі гэныя ўсе — за грошы?”

Спадар: “Сволачы!”

Спадарыня — на карэспандэнта “Свабоды”: “Дык вось жа ён стаіць, прадаўся!”

Спадар: “Ты?!”

Спадарыня: “І запісвае на магнітафон — скаціна гэтая”.

Спадарыня на тратуары: “Чаго тут стаяць? Я толькі хачу сказаць: ці ёсьць розум у іх, калі купка людзей якіхсьці трошкі нявумных і ўсіх бударажыць. Вось вылезе пару марадзёраў нейкіх і потым пачынаюць нейкую свару рабіць. Гэтыя людзі ўжо ўсіх раздражняюць. Паўсюль пішуць. Вось жменька выйдзе, усіх узбунтуе і пойдзе, гэта добра?”

Карэспандэнт: “Як гэта ўсіх? Вас тут усяго тры чалавекі, гэта — хіба “усіх”?

Спадарыня: “Якую гісторыю яны хочуць? Яны хочуць, каб запляваны горад вярнулі назад, які быў калісьці? Я трыццаць год тут жыву”.

Агрэсіўна настроеныя сталыя людзі папросту накінуліся, сагналі зь месца здымачную групу 1-га каналу Расейскага тэлебачаньня, якая прыехала зь Менску… Прыйшоў міліцыянт, прапаршчык, але ён чамусьці падыйшоў да гэтай групы тэлебачаньня, і людзей, якія агрэсіўна нападалі на журналістаў, ён не затрымаў.

Я зьвярнуўся да Дзьмітрыя Наважылава зь 1-га каналу Расейскага тэлебачаньня: “Скажыце, як вы успрынялі такое стаўленьне да сябе з боку гэтых людей?”

Наважылаў: “Увогуле гэта цяпер вялікая рэдкасьць, хаця з падобным сутыкацца ўжо даводзілася, але мы даволі спакойна да гэтага ставімся. Прагучалі вядомыя фармулёўкі пра тое, што нам плаціць грошы НАТО і хтосьці яшчэ. Хаця ўжо даўно-даўно такога не было. Неяк асьвяжыліся сёньня ўражаньні”.

• Горадня: Партрэты кіраўнікоў гораду выкарысталі ў флэш-мобе , 10.07.2007
XS
SM
MD
LG