Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Франака Вячорку заведзеная адміністрацыйная справа


Радыё Свабода У аддзеле гарадзкой гаспадаркі Адміністрацыі Савецкага раёну Менску на Франака Вячорку склалі пратакол. Яму пагражае штраф да 24 базавых велічыняў.

"Вячорка Ф. В., знаходзячыся ў горадзе Горадня 9.06.07 каля 12 гадзінаў па вул. Савецкай, 29, 31 расклейваў налепкі ў не прадугледжаных для гэтага месцах", – напісана ў пратаколе.

Вячорку вінавацяць у парушэньні Правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня тэрыторый гарадоў і гарадзкіх пасёлкаў. Яго могуць пакараць штрафам на суму 16-24 базавыя велічыні. 1 базавая велічыня – 31 тысяча рублёў.

Ф.Вячорка паведаміў "Свабодзе", што паседжаньне адміністрацыйнай камісіі павінна адбыцца ў Горадні цягам двух тыдняў.

• Маладых абаронцаў Горадні выклікаюць у КДБ і ў міліцыю, 05.07.2007 • У Горадні затрыманыя Ф.Вячорка і С.Сьвідзерскі, 09.06.2007
XS
SM
MD
LG