Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец папракае амбасадараў краінаў Эўразьвязу


Уладзімер Глод, Менск Сёньня кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец выступіць перад кіраўнікамі дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу, што акрэдытаваныя ў Беларусі.

Скрабец паведаміў Радыё Свабода, што галоўная тэза ягонага выступу – занепакоенасьць тым, што амбасадары Эўразьвязу прыкладаюць вельмі мала намаганьняў, каб вызваліць з-за кратаў былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна.

Сустрэча былога дэпутата праходзіць у рамках так званых “дыпляматычных аўторкаў”. Зь нядаўняга часу кіраўнікі дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу пачалі па аўторках праводзіць сумесныя сустрэчы зь вядомымі людзьмі Беларусі. Ужо прайшлі іх размовы з сустаршынямі Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў і старшынём Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком.

Падрабязнасьці – пазьней у нашым эфіры

• Браты Скрабцы хочуць ладзіць рок-фэстывалі й пікеты ў падтрымку Казуліна, 02.07.2007 • Сяргей Скрабец зоймецца рэабілітацыяй несправядліва асуджаных, 09.05.2007 • Сяргей Скрабец пазбаўлены права выезду за мяжу, 30.04.2007
XS
SM
MD
LG