Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”


Аляксей Знаткевіч, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Сёньня сваімі ўражаньнямі з нашым радыё падзялілася пасьля свайго выступу Вольга Гапеева.

Гапеева: “Уражаньні ў мяне вельмі пазытыўныя і насычаныя, таму што публікі прыйшло больш, чым я чакала, была відавочная нейкая цікавасьць да мяне, да беларускай літаратуры. Пасьля падыходзілі людзі, казалі свае ўражаньні. Напрыклад, адзін чалавек, сацыёляг, ходзіць на ўсе выступы беларусаў, і ён зьдзіўлены тым, што ў Беларусі настолькі шмат талентаў. Таксама арганізатарам можна толькі падзякаваць, таму што і пераклады, і ўсё было ў час, і пераклад сынхронны ідзе падчас пытаньняў... Так што самыя пазытыўныя ўражаньні”.

Знаткевіч: “Скажыце, на вашу думку, што можа асаблівага сказаць пра Беларусь замежнаму гледачу, чытачу, слухачу менавіта вашая творчасьць?”

Гапеева: “Ня ведаю, што мая творчасьць можа сказаць, лепш пытацца ў іх, у чэхаў. Але той самы згаданы чалавек сказаў, што хоць на Беларусі і ня быў, але дзякуючы творам – канечне, ня толькі маім, а, можа, у першую чаргу не маім, – ён адчувае атмасфэру і разумее, якая сытуацыя там складаецца. І апісваючы яе, на мой погляд, ён вельмі трапна яе апісаў. І мне здаецца, што беларускія аўтары, прадстаўленыя ў гэтым праекце, вельмі добра рэпрэзэнтуюць Беларусь, і чэхі могуць прынамсі мець нейкае ўяўленьне пра нашу краіну”.

Вольга Гапеева нарадзілася ў 1982 годзе ў Менску. Скончыла лінгвістычны ўнівэрсытэт і магістратуру ЭГУ ў Вільні па спэцыяльнасьці "гендэрныя дасьледаваньні". Аўтарка кнігі "Рэканструкцыя неба", другая кніга – "Няголены ранак" – павінна выйсьці з друку гэтымі днямі. Піша прозу, паэзію, п''есы, перакладае, актыўна папулярызуе беларускую літаратуру ў замежжы (інфармацыя пра аўтарку – паводле сайту фэстывалю).


Жывая трансьляцыя выступаў ад 19-й гадзіны. Заўтра – Віктар Шалкевіч, у чацьвер – Леанід Дранько-Майсюк

Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG