Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІЧБА ДНЯ: 2 мільярды 344 мільёнаў даляраў ЗША


Радыё Свабода Такую суму склалі на 1 чэрвэня гэтага году золатавалютныя рэзэрвы Нацыянальнага банку Беларусі.

Пры гэтым, з пачатку году яны павялічыліся на 961 мільён даляраў. Праўда, значную частку гэтага павелічэньня склала першая выплата “Газпрома” за долю ў акцыянэрным капітале “Белтрансгазу”: Беларусь атрымала ад “Газпрома” 625 мільёнаў даляраў.

Для параўнаньня: золатавалютныя рэзэрвы Ўкраіны складаюць 26 мільярдаў даляраў (амаль у 10 разоў болей, чым у Беларусі), Расеі – 406 мільярдаў, а самы вялікі аб’ём золатавалютных рэзэрваў у сьвеце мае Кітай – 1 трыльён 200 мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG