Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка - зорка відэапарталу YouTube


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка падчас аднаго з канцэртаў “Славянскага базару” ў Віцебску выступіў у танцавальным дуэце зь Веркай Сярдзючкай. Відэазапіс гэтага выступу быў апэратыўна выкладзены на YouTube і вырваўся на рэйтынгавыя вяршыні гэтага відэапарталу.

Удзельніца “Базару” Верка Сярдзючка - сцэнічны вобраз, створаны украінскім акторам Андрэем Данілкам - выцягнула прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь зь ягонай ложы і пад вокліч “Рамштайн!” пусьцілася зь ім у скокі.

Інфармацыя пра выстаўленьне відэасюжэту з танцам Лукашэнкі ўпершыню зьявілася ў блогу hvost.org. Аўтар блогу зафіксаваў і першыя посьпехі сюжэту ў інтэрнэце - ужо ў нядзелю ён быў на 95-м месцы сярод найбольш агляданых кліпаў і на 20-м месцы паводле колькасьці спасылак на яго.

У першай сотні кліпаў, на якія найбольш часта спасылаюцца наведнікі YouTube.com трапіў і яшчэ адзін сюжэт зь сёлетняга “Славянскага базару”, у якім Барыс Майсееў выказвае падзяку землякам і прэзыдэнту: “Паважаны прэзыдэнт, вялікі дзякуй, што кожны год вы робіце мяне шчасьлівым”.
XS
SM
MD
LG