Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Зарабляю столькі, што тут такое нават бы не сасьніў...”


Міхал Карневіч, Горадня У якой суседняй краіне вы хацелі б папрацаваць часова? З такім пытаньнем зьвяртаўся наш карэспандэнт да мінакоў на вуліцах Горадні.

Студэнтка: “Напэўна, у Расеі. Там у мяне шмат радні”.

Ейная сяброўка: “Я б папрацавала ў Польшчы. Там магчымасьцяў больш, каб знайсьці працу з добрым заробкам”.

Спадарыня: “Калі браць суседнія краіны, то, напэўна, у Расеі. Па-першае, там жыве мая радня. Па-другое, я ўпэўнена, што там знайшла бы працу й падтрымку”.

Спадар: “Хіба што ў Польшчы. Там ёсьць магчымасьць болей зарабіць, а гэта галоўнае”.

Спадарыня: “У Расеі, яны блізкія нам, ды й радні ў мяне там шмат”.

Спадар: “На жаль, мы не мяжуем з Італіяй. А італьянцы вельмі падобныя да беларусаў: яны такія ж па мэнталітэту, па складу розума, мы такія ж экспрэіўныя й эмацыйныя. Але ня ў Польшчы й не ў Прыбалтыйскіх краінах – я іх добра ведаю. Ні хачу ні ва Ўкраіну, ні ў Расею. Я працую тут, у хаце, і мне тут утульна”.

Дзяўчына: “Я б абрала Польшчу”.

Спадар: “Я ўжо 6 гадоў працую за межамі Беларусі й ніколечкі аб гэтым не шкадую. Працую кіроўцам, раней быў у Польшчы, а цяпер у Літве, заробак добры”.

Карэспандэнт: “І ў якой з гэтых краін вам больш падабаецца працаваць?”

Спадар: “Цяпер мне лепей у Літве. Там нашмат болей плоцяць ды й іншая сыстэма аплаты. Я ежджу цяпер па ўсяму сьвету, у Беларусь трапляю адзін раз на 2-3 месяцы, але зарабляю столькі, што тут такое нават бы не сасьніў”.

Спадар: “У Расею, магчыма, паехаў бы..., але гэта таксама пад пытаньнем”.

Карэспандэнт: “А ў Прыбалтыйскія краіны...”

Спадар: “Я гэтыя краіны не люблю, хай яны там сядзяць разам з Амэрыкай у НАТА. Не люблю таксама ні Ўкраіну, ні Польшчу...”

Дзяўчына: “Я б папрацавала ў Польшчы. Гэта найбліжэй да Горадні, ды й мову я ведаю, а таксама часта бывала там у дзяцінстве”.

Хлопец: “Найпрасьцей было б працаваць у Расеі, бо няма межаў з Беларусьсю”.

Спадар: “Чужая краіна – гэта чужая сям’я”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG