Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску чарга да мошчаў эвангеліста Лукі


Галіна Абакунчык У менскай царкве Эўфрасіньні Полацкай выстаўленыя для наведваньня мошчы сьвятога апостала і эвангеліста Лукі. Цягам пяці дзён яны будуць заставацца ў Беларусі, а затым іх вернуць ў Грэцыю. Доступ для вернікаў адкрыты цягам 24 гадзінаў.

Ад 9 чэрвеня мошчы хросным ходам падарожнічаюць па маршруце: Масква — Санкт-Пецярбург — Кіеў — Запарожжа — Краснаярск — Кемерава —Барнаўл — Валгаград — Эліста — Менск.

Раніцай 12 ліпеня мошчы будуць адпраўлены ў Салонікі (Грэцыя).

На сьвятой гары Афон разьмяшчаецца найбуйнейшы цэнтар праваслаўнага хрысьціянства з манастырскім комплексам X-XIV стагодзьдзяў, дзе знайшлі спакой мошчы эвангеліста Лукі.

Вернікі пакланяюцца мошчам сьвятога Лукі

Менск: чарга да мошчаў сьвятога Лукі дасягала кілямэтра
XS
SM
MD
LG