Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ прыняла рэзалюцыю па Беларусі


Радыё Свабода Парлямэнцкая асамблея АБСЭ большасьцю галасоў прыняла рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі. Раней яна была ўхваленая камітэтам па палітычных пытаньнях і бясьпецы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ

Паводле БелаПАН, дэпутат Савету Рэспублікі Натальля Андрэйчык заявіла, што афіцыйная беларуская дэлегацыя выступае супраць гэтай рэзалюцыі. Паводле спадарыні Андрэйчык, такое выдзяленьне Беларусі ёсьць няправільным і несправядлівым.

Паводле Натальлі Андрэйчык, Беларусь зацікаўленая ў стасунках з Эўразьвязам і ўдзеле ў эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва. Спадарыня Андрэйчык заклікала прагаласаваць супраць гэтай рэзалюцыі.

Дакладчык па Беларусі Хрыстыян Піл Ларэнтцэн заявіў, што выношаная на разгляд асамблеі рэзалюцыя зьяўляецца “ўраўнаважанай”. Ён заявіў, што выступы лідэраў беларускай апазыцыі на “круглым стале” ў Кіеве ўсхвалявалі ўсіх прысутных.

• Камітэт ПА АБСЭ ухваліў праект рэзалюцыі па Беларусі, 07.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG