Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня зноў будуць судзіць Канстанціна Лукашова


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Менску пройдзе новы разгляд крымінальнай справы супраць Канстанціна Лукашова. Яго вінавацяць у супраціве і нападзе на супрацоўніка міліцыі ў двары 3-га клінічнага шпіталю, калі ён вывозіў адтуль свайго брата Вячаслава Сіўчыка.

Паводле абвінавачаньня, спадар Лукашоў зьбіў сваёй машынай міліцыянта.

У лютым суд Ленінскага раёну Менску пакараў Канстанціна Лукашова зьняволеньнем на два гады з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на два гады. Яго абвінавацілі ў супраціве міліцыянту летась 29 сакавіка, калі ён не пагадзіўся спыніць аўтамабіль на патрабаваньне чалавека ў цывільным. Канстанціна два месяцы трымалі пад вартай. 20-га лютага яго вызвалілі ў судовай залі.

• Канстанцін Лукашоў на волі, 20.02.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG