Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”


Ганна Соўсь, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Сёньня Ільля Сін прадстаўляў “Сапсаваныя лялькі”. Ён наладзіў сапраўдны пэрформанс.

Соўсь: “Ільля, па заканчэньні выступу вы, так бы мовіць, памерлі – ляглі на сцэну. Пасьля гэтага гледачы фэстывалю пачалі ставіць каля вас сьвечкі, якія вы перад тым ім раздалі. Скажыце, калі ласка, пра што вы думалі, калі хвілін дваццаць ляжалі на тэатральнай сцэне?”

Сін: “У маім жыцьці вельмі мала часу для малітвы і для Госпада. І таму я скарыстаў гэты час проста для таго, каб памаліцца (нават гэта было відаць па мне), зрабіць справу, якую б можна было зрабіць у нейкай прыватнай абстаноўцы. Я гэтак выкарыстаў гэты публічны для мяне час”.

Соўсь: “Як, на вашае ўражаньне, публіка ўспрыняла пэрформанс?”

Сін: “Для мяне гэта абсалютна ўсё адно. Для мяне літаратура, пэрформанс зьяўляецца праявамі майго быцьця. І я раблю гэта ў першую чаргу для самога сябе, а не для публікі. Я ня ведаю, трэба спытаць у іх саміх. Здаецца, рэакцыя была нармальная, было нейкае сумоўе ў залі”.

Соўсь: “Чаму вы адмовіліся ад дыскусіі, ад пытаньняў, якія звычайна задаюць выступоўцам?”

Сін: “Нашто мне задаваць нейкія пытаньні? У гэтым фармаце нашто пытаньні ці адказы? Няхай яны задаюць пытаньні самім сабе пасьля майго выступу. Вось чаго мне хацелася б у першую чаргу. Калі яны будуць задаваць пытаньні самім сабе, то нейкая мэта была дасягнутая”.

Ільля Сін (нар. у 1978) – аўтар кніг трансгрэсіўнай прозы “Ільля Сін памёр”, "0" і “Сапсаваныя лялькі”. Стваральнік групы экзыстэнцыяльнай клаўнады "Тэатар псыхічнай неўраўнаважанасьці". Паводле словаў аўтара, ляйтматывам ягонай літаратурнай практыкі, якая нярэдка атрымлівае эпітэты кшталту "экстравагантная" альбо "эпатажная", ёсьць пастаяннае зьмяненьне або парушэньне "законаў гульні": "Сутнасьць, напэўна, у тым, што большасьць тэкстаў (постмадэрнісцкія тэксты – выключэньне) складаюцца па нейкай схеме. Ёсьць рэальны сьвет (у тых ці іншых ягоных праявах), ёсьць ідэальны сьвет мастацкага твору, і ёсьць тыя прынцыпы, паводле якіх гэта ўсё зьвязваецца. Прынцыпы розныя – у рэаліста свае, у мадэрніста свае, у нацыяналіста таксама свае. У мяне гэтыя прынцыпы выпрацоўваюцца спантанна, яны няспынна зьмяняюцца і ня маюць анічога агульнага зь якой-кольвечы сыстэмай. Таму і насы ажываюць..." (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


Жывая трансьляцыя выступаў штодня ад 19-й гадзіны. Заўтра – Вольга Гапеева, пазаўтра – Віктар Шалкевіч

Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
XS
SM
MD
LG