Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейшчына: пракуратура выявіла парушэньні правоў асуджаных


Радыё Свабода, Берасьце Органы пракуратуры Берасьцейскай вобласьці правялі праверкі ў папраўчых калёніях і ізалятарах часовага ўтрыманьня, што дзейнічаюць у рэгіёне.

У прыватнасьці, у часе праверак у Баранавіцкім раёне былі выяўленыя шматлікія факты, калі кіраўнікі прадпрыемстваў скасоўвалі працоўныя дамовы з асуджанымі на папраўчыя работы, не папярэдзіўшы пра гэта адміністрацыю папраўчых установаў. Акрамя таго, нясвоечасова пералічаліся грошы, якія зараблялі асуджаныя.

Выпадкі фінансавых злоўжываньняў назіраліся і ў Івацэвіцкім раёне. Так, выкрыты факт, калі з дазволу бухгальтара папраўчай калёніі № 22 пакараныя пазбаўленьнем волі асобы не атрымлівалі ў тэрмін грашовых пераводаў на сваё імя.

Паводле зьвестак пракуратуры, таксама выяўлены факты, калі парушаліся прававыя нормы што да мэдычна-санітарнага забесьпячэньня асобаў, якія знаходзяцца за кратамі.
XS
SM
MD
LG