Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні выйшла новая газэта “Ведамасьці”


Сяргей Астраўцоў, Горадня 7 ліпеня ў Горадні распаўсюджваўся першы нумар новага выданьня “Ведамасьці”, ініцыятарам выпуску якога стаў рух “За Свабоду”. Газэта зьявілася ва ўгодкі зьнікненьня тэлеапэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага.

Сярод матэрыялаў ёсьць паведамленьне пра тое, што 5 ліпеня ў польскім Сэйме адбыліся слуханьні, прысвечаныя праблеме захаваньня архітэктурнай спадчыны Горадні.

Газэта “Ведамасьці” стала працягам “Гарадзенскай Свабоды”, два нумары якой выйшлі ў Горадні.
XS
SM
MD
LG