Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск"


Ганна Соўсь, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Сёньня Зьміцер Вішнёў чытаў свае вершы і ўрыўкі зь незавершанага раману пра Бэрлін і Менск. Пасьля з дапамогай перакладчыцы Веранікі Бяльковіч Зьміцер Вішнёў адказаў на пытаньні, у тым ліку пра тое, чаму ў Беларусі два саюзы пісьменьнікаў і што такое літаратурная суполка “Шмэрцвэрк”. Зьміцер Вішнёў падзяліўся са “Свабодай” сваімі ўражаньнямі.

Вішнёў: “Уражаньні самыя станоўчыя. Вельмі ўдзячная публіка. Адметна, што ўсё трансьлявалася ў інтэрнэце ў рэжыме онлайн, а таксама гэта можна будзе пазьней спампаваць з сайту фэстывалю. Цудоўны горад Брно. Я тут ужо пішу эсэ, напісаў два вершы. Гэты фэстываль – сапраўдная падзея ня толькі для Брно, але і падзея ўвогуле для літаратуры”.

Соўсь: “Якое пытаньне вас найбольш уразіла?”

Вішнёў: “Было вельмі шмат пытаньняў. Мяне па-добраму зьдзівіла, што тут ёсьць людзі, якія прапагандуюць мараўскую культуру. Яны пыталіся, як я стаўлюся да мараўскай мовы. Я сказаў, што стаўлюся да мараўскай культуры вельмі добра і што ў Маравіі ужо напісаў два вершы”.

Соўсь: "Вы сёньня чыталі ўрыўкі зь незавершанага раману пра Бэрлін і Менск і сказалі, што ён сёлета выйдзе ў сьвет..."

Вішнёў: “Раман на стадыі дапрацоўкі. Магчыма, у першую чаргу ён выйдзе не на беларускай (хаця напісаны па-беларуску), а на нямецкай мове. У Нямеччыне заключаны кантракт на публікацыю раману. Ён назваецца "Замак, пабудаваны з крапівы". Урыўкі зь яго перакладзеныя на чэскую мову. І ўпершыню яго пачула якраз чэская публіка”.

Соўсь: “Калі ён будзе надрукаваны па-беларуску?”

Вішнёў: “Спадзяюся, пры канцы году. Калі ня выйдзе сёлета, то ў наступным годзе дакладна. Адсюль з Брно я і Ільля Сін едзем у Бэрлін у мастацкі дом “Тахелес”, дзе я якраз і буду дапрацоўваць гэты раман”.

Зьміцер Вішнёў (нар. у 1973) – цэнтральная постаць авангарднага літаратурнага руху "Бум-бам-літ" і суполкі "Schmerzwerk", заснавальнік і рэдактар часопісу "Тэксты", паэт, празаік, мастак, крытык і пэрформэр, аўтар васьмі кніг, адна з найбольш скандальных асобаў беларускай літаратуры. Скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве, жывапісу вучыўся ў Вільні. Ягоныя тэксты перакладзеныя прыблізна на дзясятак эўрапейскіх моваў (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


Жывая трансьляцыя выступаў штодня ад 19-й гадзіны. Заўтра – Ільля Сін, пазаўтра – Вольга Гапеева

Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG