Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два сьвяткаваньні юбілею Янкі Купалы ў Вязынцы


Севярын Квяткоўскі, Вязынка У вёсцы Вязынка, на радзіме клясыка беларускай паэзіі, адбылося афіцыйнае мерапрыемства з нагоды 125-годзьдзя з дня ягонага нараджэньня. Там жа паралельна сьвяточную дату адзначалі прадстаўнікі грамадзкасьці.

На ўваходзе ў мэмарыяльны комплекс Янкі Купалы міліцыянты правяралі рэчы наведнікаў, пыталіся пра незарэгістраваную сымболіку, улёткі і транспаранты.

На пляцоўцы перад домам-музэем песьняра выступалі фальклёрныя калектывы, чыталі вершы сябры афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў – Віктар Шніп, Людміла Рублеўская ды іншыя.

Я хацеў набыць кніжку з творамі Янкі Купалы альбо сувэніры да юбілею, але такой прадукцыі не было.

Адначасова ля помніка паэту сабралася група людзей зь бел-чырвона-белай сымболікай на вопратцы. Людзі сьпявалі беларускія патрыятычныя песьні. Зь цягам часу сабралося каля 200 чалавек. Сьледам – гурт "Рэха" даў акустычны канцэрт. Да сьвяткаваньня далучыўся лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч.

Сьвяткаваньне 125-х угодкаў з дня нараджэньня Янкі Купалы, Вязынка
Сьвяткаваньне купалаўскага юбілею было нешматлюдным

Сьвяткаваньне 125-х угодкаў з дня нараджэньня Янкі Купалы, Вязынка; гурт “Рэха
Гурт "Рэха" схаваўся ад дажджу пад ялінку

Сьвяткаваньне 125-х угодкаў з дня нараджэньня Янкі Купалы, Вязынка; А.Мілінкевіч, І.Кулей
Аляксандар Мілінкевіч разам з прысутнымі выканаў гімн "Пагоня"

Таксама сёньня ў менскім парку імя Янкі Купалы адбылося сьвята паэзіі, прысьвечанае 125-годзьдзю Купалы. Арганізатарам мерапрыемства выступіла ўпраўленьне культуры Менскага гарвыканкаму. Перад прысутнымі выступілі паэт Уладзімер Карызна, дырэктарка Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы Алена Мацевасян, сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. Свае вершы, прысьвечаныя Купалу, прачыталі Віктар Шніп, Раіса Баравікова, Мікола Мятліцкі і Міхась Пазьнякоў. (Паводле БелаПАН)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG