Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная беларуская дэлегацыя праігнаравала “круглы стол” у Кіеве


Уладзімер Глод, Менск У сталіцы Ўкраіны, дзе праходзіць летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, сёньня адбыўся круглы стол, які, па традыцыі, ініцыявала дэпутатка Бундэстагу Ута Цапф.

У ім удзельнічала каля 30 дэпутатаў з розных краінаў. Дыскусія цягнулася каля дзьвюх гадзінаў. Аднак сталая дэлегацыя Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЭ, якую ачольвае віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Сяргей Забалоцец, на паседжаньне не зьявілася.

Сустаршыня Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Сяргей Калякін з гэтай нагоды сказаў Радыё Свабода:

“Я гэту сытуацыю цудоўна разумею, што і тлумачыў на круглым стале. Афіцыйныя дэпутаты могуць дазволіць сабе публічна скажаць сапраўдную сытуацыю ў Беларусі, спадзеючыся, што ня ўсе міжнародныя парлямэнтары яе добра ведаюць. А хлусіць на паседжаньні рабочай групы, дзе прысутнічалі ўсе чатыры сустаршыні Палітрады, як гэта яны рабілі на паседжаньні камітэту, дзе распавядалі нейкія казкі пра сытуацыю ў Беларусі, немагчыма. У іх няма аргумэнтаў, каб абараніць сваю пазыцыю. Таму яны не прыйшлі”.

ПА АБСЭ будзе і заўтра займацца сытуацыяй у Беларусі, 06.07.2007 У Кіеве пачалі разглядаць рэзалюцыю пра становішча ў Беларусі, 06.07.2007 АБСЭ мае прыняць рэзалюцыю па Беларусі, 05.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG