Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія радкі Янкі Купалы памятаюць навапалачане?


Радыё Свабода Сёньня – 125 гадоў з дня нараджэньня Янкі Купалы. Якія радкі з паэтычных твораў Янкі Купалы вы можаце згадаць? Такое пытаньне задаваў у дзень нараджэньня песьняра наш карэспандэнт на вуліцах Наваполацка.

Спадарыня: “Янка Купала – вельмі добры беларускі паэт. Яго ведаюць паўсюль, ва ўсім сьвеце. Але ягоных вершаў, на жаль, мы не вучылі”.

Юнак: “Мой родны кут, як ты мне мілы!...”

Спадарыня: “У школе я вывучала творчасьць Янкі Купалы, але вершаў ягоных ня памятаю, не магу згадаць”.

Спадар: “Ня памятаю… Дакладна ведаю, што вучыў, але зараз ня памятаю”.

Спадарыня: “Вершы чытала, але па памяці згадаць не магу. Я расейка, а таму па-беларуску пакуль што не размаўляю”.

Юначка: “Мы вершаў Янкі Купалы не вучылі”.

Спадарыня: “Купала?.. Не, не магу нічога згадаць”.

Юнак: “Вершаў Янкі Купалы? Не, ня памятаю”.

Спадарычна: “Калі мне прыблізна штосьці нагадаць, тады б я згадала ягоныя вершы. А так адразу не згадаю”.

Спадар: “Купалу, вядома, ведаю. Гэта наш знакаміты пісьменьнік-паэт. Але вось згадаць ягоныя вершы не магу”.

Спадарыня: “Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе ня маю сілы! Ня раз, утомлены дарогай… І ўсё!”

Спадарычна: “Вучылася ў беларускай клясе, ад першай клясы. Адпаведна, вучылі вершы ўсіх беларускіх пісьменьнікаў. На жаль, згадаць іх не магу. Забыла ўсё”.

Спадарыня: “Беларускую мову, на жаль, не вывучала. Магчыма, хацелася б яе ведаць…”

Спадарыня: “Янку Купалу ведаю, але на дадзены момант, на жаль, вершы ягоныя на памяць не прыходзяць”.

Спадарыня:

“Я мужык-беларус, Пан сахі і касы; Цёмен сам, белы вус, Пядзі дзьве валасы. Бацькам голад мне быў, Гадаваў і карміў, Бяда маткай была, Праца сілу дала. Хоць пагарду цярплю, – Мушу быць глух і нем; Хоць сьвет хлебам кармлю, – Сам мякіначку ем. Зь цяжкай працы маей Карыстаюцца ўсе, Толькі мне за яе Няма дзякуй нідзе…”
XS
SM
MD
LG